Перайсці да зместу

Карагінскі заліў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Карагінскі заліў
руск. Карагинский залив
59°31′30″ пн. ш. 164°01′00″ у. д.HGЯO
Краіна
Найбольшая глыбіня60 м
Карагінскі заліў (Камчацкі край)
Карагінскі заліў

Карагі́нскі заліў (руск.: Караги́нский залив[1]) — заліў Берынгава мора, каля ўсходняга ўзбярэжжа паўвострава Камчатка, у Камчацкім краі Расіі.

Даўжыня заліва 117 км. Глыбіні 30—60 м. Знаходзіцца паміж паўвостравам Гавена і паўвостравам Азярны (руск.: Озерно́й). У цэнтральнай частцы заліва буйны востраў Карагінскі. Берагі Карагінскага заліва абрывістыя, скалістыя. Берагавая лінія ўтварае шмат больш дробных заліваў (Кор­фа, Анап­ка, Уа­ла, Кічыгін­скі) і бухт. У заліў упадае вялікая колькасць невялікіх рэк (Карага, Ламуцкая, Хайлюля і інш.). Прылівы вышынёй да 2,4 м. Заліў у зімовы перыяд (са снежня да чэрвеня) пакрыты лёдам.

Зноскі

  1. Географический энциклопедический словарь: Географические названия / Гл. ред А. Ф. Трёшников; Ред. кол.: Э. Б. Алаев, П. М. Алампиев, А. Г. Воронов и др.. — М.: Сов. энциклопедия, 1983. — С. 196. — 538 с. — 100 000 экз. (руск.)
  • Географический энциклопедический словарь: Географические названия / Гл. ред А. Ф. Трёшников; Ред. кол.: Э. Б. Алаев, П. М. Алампиев, А. Г. Воронов и др.. — М.: Сов. энциклопедия, 1983. — С. 196. — 538 с. — 100 000 экз. (руск.)